Искусство воспитания имеет ту особенность, что почти всем оно кажется делом знакомым и понятным, и иным делом легким, - и тем понятнее и легче кажется оно, чем менее человек с ним знаком теоретически или практически. Почти все признают, что воспитание требует терпения..., но весьма немногие пришли к убеждению, что кроме терпения, врожденной способности и навыка необходимы еще и специальные знания.
К.Д. Ушинский

понедельник, 22 февраля 2016 г.

Читайте газету "ЗВЯЗДА"

20 февраля 2016 года в газете "ЗВЯЗДА" опубликован репортаж журналиста Канюты В.И о торжествах, которые проходили в нашей гимназии в канун Дня рождения Героя Советского Союза Б.С.Окрестина. Статья называется "Подзвiгу Акрэсцiна прысвячаецца". Приход в гимназию ветеранов войны, летчиков ВВС, концерт, возложение цветов, экскурсии в музей гимназии - вот неполный список  мероприятий, которыми заполнится  для коллектива учащихся, учителей, родителей 93-я годовщина со дня рождения Героя Советского Союза Б.С.Окрестина.




Ніколі не забудзем
Подзвгу Акрэціна прысвячаецца...
Што год у мінскай гімназіі № 30 імя  Героя Савецкага Саюа Б.С. Акрэсціна святкуюць дзень нараджэння славутага лётчыка
Фота Яўгена КОКТЫША.
      
 Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны — Анатоль СУЛЬЯНАЎ,
 Сяргей НОВІКАЎ і Анатоль АТРУБА — галоўныя госці сустрэчы. 


Каб успомніць подзвіг і ўшанаваць памяць авіятара, сюды прыходзяць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі Ваеннапа ветраных сіл і войскаў супраць паветранай абароны.
 Барыс Сямёнавіч Акрэсцін загінуў 6 ліпеня 1944 года пры вызваленні Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кажуць, што экіпаж камандзіра штурмавiка Барыса Акрэсціна і паветранага стралка Віктара Саладухіна ўпаў у раёне Соснаў, што недалёка ад Мінска.
 Да 1961 года мала хто ведаў пра подзвіг гэтага экіпажа, — расказвае кіраўнік музея Баявой славы гімназіі Тамара Лоскутава.
 — Усё пачалося з таго, калі аднойчы вучні нашай школы   папярэдадні 23 лютага вырашылі ўскласці кветкі на Вайсковых могілках Мінска. І калі натрапілі на помнік, пры- свечаны Акрэсціну, задумаліся — а хто гэта?
Сур' ёзная даследчая работа пачалася пад кіраўніцтвам тагачаснага дырэктара школы, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Рыгора Сівакова.
 Знаходзяць матэрыялы: аказваецца, Барыс Акрэсцін — масквіч, лётчык, які здзейсніў подзвіг у Беларусі. Школьнікі настолькі захапіліся пошукавай работай, што знайшлі прозвішчы і некаторых іншых невядомых герояў.
Сёння ў экспазіцыі музея Баявой славы, створанага на базе гімназіі, захоўваецца памяць аб  5 лётных экіпажах і 13 лётчыках. Тут — часткі самалётаў, знойдзеныя пошукавымі атрадамі, дакументы і асабістыя рэчы лётчыкаў, фотаздымкі.
 Подзвіг Барыса Акрэсціна яшчэ вялік і тым, што на ім выхоўваюцца  тысячы лётчыкаў, — лічыць пісьменнік, генерал-маёр авіяцыі Анатоль СУЛЬЯНАЎ. — І адзін з іх служыў на беларускай зямлі.
Генадзь Елісееў загінуў пры выкананні баявой задачы, чым паўтарыў подзвіг Акрэсціна — праўда, ужо ў мірны час.
 Загінуць у імя Айчыны — вечны подзвіг.
Сёння аб тым месцы, дзе падчас вызвалення нашай краіны загінуў баявы экіпаж, не нагадаван  сціплы помнічак.
 А варта, каб пра подзвіг лётчыкаў - герояў ведалі не толькі гімназісты.

 Вераніка КАНЮТА. kanyuta@zvіazda.by

Комментариев нет:

Отправить комментарий